Требования к устной и письменной речи в школе


2 мая  2013 г.

МЕТАДЫЧНЫЯ  РЭКАМЕНДАЦЫІ

па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі


                   (скарочана)

16. Сшыткі для кантрольных работ захоўваюцца ва ўстанове адукацыі на працягу навучальнага года і выдаюцца вучням для выканання адпаведных работ і работ над памылкамі.

20. Пры выкананні розных відаў работ вучні павінны захоўваць чырвоны радок, пісаць ад самага пачатку і да самага канца радка, пры неабходнасці падзяляючы словы для пераносу. Усе запiсы ў сшытках робяцца шарыкавай ручкай з пастай сіняга або фіялетавага колеру (па рашэнні ўстановы адукацыі) акуратна, разборлiвым почыркам, выпраўленні памылковага напісання на правільнае выконваюцца без выкарыстання карэктара. У І класе пры навучанні пісьму вучні могуць выкарыстоўваць аловак замест шарыкавай ручкі.
Падкрэслiванне членаў сказа, выдзяленне марфем у слове, умоўныя абазначэннi, чарцяжы, схемы, графікі, табліцы, дыяграмы, малюнкі выконваюцца акуратна алоўкам або ручкай, пры неабходнасці – з прымяненнем лiнейкi i цыркуля. Не дапускаецца выкарыстанне фламастараў, уклеек i аплiкацый у сшытках для кантрольных работ.

22. У ІІ–ІV класах дата выканання навучальнай або кантрольнай работы запісваецца пасярэдзіне радка наступным чынам: дзень месяца арабскай лiчбай, назва месяца пропiссю.
Напрыклад:
верасня
На наступным радку (пасярэдзіне) пасля даты ў сшытках для навучальных работ пішацца Класная работа або Дамашняя работа.

У сшытках з разліноўкай у клетку для навучальных работ па вучэбным прадмеце Матэматыка паміж датай і словамі Класная работа або Дамашняя работа прапускаецца радок (адна ”клетка“ ўніз), паміж словамі Класная работа або Дамашняя работа і заданнем – два радкі (дзве ”клеткі“ ўніз).

У сшытках па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“, пачынаючы з ІІ класа, пры афармленні рашэння заданняў на асобным радку ўказваецца від навучальнай работы (слова ”Прыклады“ ў ІІ–ІV класах не пішацца). Паміж назвай віду задання, рашэннем і адказам прапускаецца адпаведна адзін радок (адна ”клетка“ ўніз), паміж слупкамі прыкладаў, размешчаных адзін пад адным, – два радкі (дзве ”клеткі“ ўніз). Для аддзялення адной навучальнай работы ад другой i для выстаўлення адзнакi прапускаюцца чатыры радкі (чатыры ”клеткі“ ўніз), паміж слупкамі прыкладаў, размешчаных на адным радку, – тры ”клеткі“ ўправа.

Від работы (пераказ, сачыненне, водгук i iншыя) указваецца на асобным радку. Загаловак навучальнай або кантрольнай работы запісваецца без двукосся і кропкі ў канцы назвы (калі яна не з’яўляецца цытатай і складаецца з аднаго сказа). Запіс афармляецца наступным чынам:


Трэцяга верасня
Чацвёртага верасня
Восьмага кастрычніка
Дамашняя работа
Класная работа
Работа над памылкамі
Практыкаванне 12
Спосабы ўтварэння дзеясловаў




Третье сентября
Третье сентября
Третье октября
Домашняя работа
Классная работа
Работа над ошибками
Упражнение 12



Дыктант
Пераказ
Сачыненне
Мой родны край
У лесе
З гісторыі майго роду

Памiж назвай вiду работы i загалоўкам, а таксама памiж загалоўкам i тэкстам радкі (”лінейкі“) не прапускаюцца. Памiж заключным радком тэксту навучальнай або кантрольнай работы i датай наступнай навучальнай або кантрольнай работы прапускаюцца два радкі (дзве ”лінейкі“) незалежна ад таго, колькі радкоў застаецца на старонцы сшытка. Калі пасля работы застаецца адзін радок на старонцы, дата запісваецца на верхнім радку наступнай старонкі.

У выпадку, калі пісьмовая работа па вучэбных прадметах Беларуская мова, Русский язык, ”Мова нацыянальнай меншасці ўключае дадатковае заданне, на наступным радку пасля тэксту дыктанта або пераказу ўказваецца нумар варыянта. Нумар задання абазначаецца арабскай лічбай:

Напрыклад:
Варыянт 1                                                   Варыянт І
1.                                                                  1.
Па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ дата ў сшытку запісваецца так, як гэта прынята ў краіне мовы, якая вывучаецца:

Англійская мова
October 10, 2013

У сшытку для навучальных работ па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ словы ”Класная работа“, ”Дамашняя работа“ не пішуцца.
У сшытках для навучальных работ па вучэбных прадметах Беларуская літаратура, Русская литература, Літаратура нацыянальнай меншасці, Чалавек i свет, Інфарматыка, Сусветная гісторыя“, Гісторыя Беларусі, Грамадазнаўства, Геаграфія, Біялогія, Фізіка“, ”Астраномія, Хімія, Працоўнае навучанне“, Чарчэнне, Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка пры выкананні навучальных работ словы Класная работа не пішуцца, а адразу запісваецца тэма вучэбных заняткаў па сярэдзіне таго ж радка, на якім запісана дата выканання навучальнай работы. Запіс у сшытку афармляецца наступным чынам:

Вобраз Алеся Шпака, яго роля ў духоўным узвышэнні Вольгі Ляновіч
15.09.2013

Агульная характарыстыка галагенаў
                                        12.09.2013
Пры выкананні кантрольнай, практычнай або лабараторнай работы ў адпаведным сшытку па сярэдзіне радка робіцца запіс:

Практычная работа № 6
                                                              22.10.2013
Рашэнне эксперыментальных задач

У сшытках для кантрольных работ па вучэбных прадметах ”Матэматыка“, ”Фізіка“, ”Астраномія“, ”Біялогія“, ”Хімія“ ў V – ХІ (XII) класах пасля запісаў даты і назвы віду работы ўказваецца тэма, па якой выконваецца кантрольная работа, а затым па цэнтры радка – нумар варыянта (Варыянт 1 (I)).

29. Адзнакі за выкананне вучнямі ІІІ–ХІ (XII) класаў навучальных работ, выстаўленыя ў сшытках для навучальных работ па адпаведным вучэбным прадмеце, могуць, па меркаванні настаўніка, заносіцца ў класны журнал і дзённік вучня.

32. Па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ ў навучальных работах, якiя правяраюцца, і кантрольных работах настаўнік адзначае і выпраўляе дапушчаныя вучнямi IIV класаў памылкі наступным чынам.
Няправiльна напiсаную (напісаны):
лiтару або знак прыпынку закрэслівае наўскос, падкрэслівае;
лiчбу закрэслівае тонкай гарызантальнай лiнiяй або наўскос;
частку слова, сказ закрэслівае тонкай гарызантальнай лiнiяй;
замест закрэсленага запісвае ўверсе патрэбныя літары, знакі прыпынку, лічбы, словы, сказы.
Выпраўленыя памылкі адзначаюцца на палях сшытка (акрамя I класа) наступнымі ўмоўнымі знакамі: – арфаграфiчная, – пунктуацыйная.
Дапушчаныя вучнямi памылкі на прымяненне правілаў, якiя яшчэ не вывучалiся, настаўнік падкрэслівае, выпраўляе, але на палях сшытка не адзначае і пры выстаўленні адзнакі ў балах вучням III і IV класаў не ўлічвае.
У творчых работах (пераказ, пераклад, сачыненне) настаўнік выпраўляе не толькі арфаграфічныя, пунктуацыйныя памылкі, але і маўленчыя, а таксама памылкі ў змесце. Маўленчыя памылкі і памылкі ў змесце падкрэсліваюцца хвалiстай лiнiяй і адзначаюцца ўмоўнымi знакамi на палях сшытка: З – памылка ў змесце; М – маўленчая памылка. За творчую работу выстаўляюцца дзве адзнакі: адна за змест, другая – за пісьменнасць.
Пры праверцы дыктанта на наступным радку пасля тэксту дробам указваецца колькасць арфаграфiчных памылак (лiчнiк) i пунктуацыйных памылак (назоўнiк).
Напрыклад:
8/9
За пераклады, водгукі, навучальныя і кантрольныя пераказы і сачыненні вучням выстаўляюцца дзве адзнакі: адна – за змест, другая – за пісьменнасць.
Пры праверцы сачыненняў, пераказаў, перакладаў, водгукаў, іншых творчых работ, якiя разлiчаны на адны або двое вучэбных заняткаў, на наступным пасля тэкста радку настаўнік запісвае дробам у лічніку колькасць зместавых i маўленчых памылак, а ў назоўнiку дробу ўказвае колькасць арфаграфiчных, пунктуацыйных i граматычных памылак.
Напрыклад:
З – М

2-2
I – V – Г

2-2-1

34. На палях сшыткаў для навучальных і кантрольных работ па вучэбных прадметах ”Матэматыка“, ”Фізіка“, ліста экзаменацыйнай работы па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ насупраць кожнага выкананага задання адзначаецца колькасць балаў, якой ацэнены вынік выканання гэтага задання. Пасля рашэння апошняга задання запісваецца сумарная колькасць балаў за выкананне ўсіх заданняў, якія пераводзяцца ў адпаведную адзнаку. Адзнака запісваецца на адпаведным радку.

35. Вучні ІІ–ІV класаў выконваюць работу над памылкамі ў тых жа сшытках, у якіх выконвалася адпаведная навучальная або кантрольная работа, у тым ліку навучальны дыктант, пераказ, сачыненне або кантрольная работа. Узор выканання работы над памылкамі дае настаўнік.

37. Па выніках праверкі работы над памылкамі, па меркаванні настаўніка, можа быць выстаўлена адзнака, якая можа быць занесена ў класны журнал і дзённік вучня.






Колькасць і аб’ём навучальных работ па развіцці звязнага вуснага і пісьмовага маўлення на
І ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Від работы
І клас
ІІ клас
ІІІ клас
ІV клас
I паў-
годдзе
II паў-
годдзе
I паў-
годдзе
II паў-
годдзе
I паў-
годдзе
II паў-
годдзе
I паў-
годдзе
II паў-
годдзе
Русский язык в учреждениях общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания
Пераказ
2
40–50 слоў
1
5560 слоў
1
6570 слоў
1
7580 слоў
1
8590 слоў
Сачыненне
1
1
1
1
Беларуская мова ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання

Пераказ
1
40–45 слоў
1
5055 слоў
1
6065 слоў
1
7075 слоў
Сачыненне
1

Колькасць кантрольных работ на
I ступені агульнай сярэдняй адукацыі, іх віды і аб’ём

Від работы
І клас
ІІ клас
ІІІ клас
ІV клас
I паў-
годдзе
II паў-
годдзе
I паў-
годдзе
II паў-
годдзе
I паў-
годдзе
II паў-
годдзе
I паў-
годдзе
II паў-
годдзе
Русский язык в учреждениях общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания
Кантрольнае спісванне
1
15-20 слоў
1
25-30 слоў
Кантрольны дыктант
1
35-40 слоў
1
45-50 слоў
1
65-70 слоў
Кантрольны дыктант з граматычным заданнем
1
45-50 слоў
1
65-70 слоў
Кантрольная работа па тэме
1
2
1
2
2
2
Кантрольны слоўнікавы дыктант
1
6 слоў
1
8 слоў
2
8 слоў
2
10 слоў
2
10 слоў
2
12 слоў
Беларуская мова ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання

Кантрольнае спісванне
1
15-20 слоў
1
20-25 слоў
Кантрольны дыктант
1
35-40 слоў
1
55-60 слоў
Кантрольны дыктант з граматычным заданнем
1
35-40 слоў
1
55-60 слоў
Кантрольная работа па тэме
1
1
1
1
1
2
Кантрольны слоўнікавы дыктант
1
6 слоў
1
6 слоў
1
8 слоў
1
8 слоў
1
10 слоў
Русская литература в учреждениях общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания
Праверка навыку чытання
1
1
1
1
1
1
1
Праверка сфарміраванасці чытацкіх уменняў
1
1
Беларуская літаратура ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання

Праверка навыку чытання
1
1
1
Праверка сфарміраванасці чытацкіх уменняў
1
1


Клас
Колькасць арфаграм у тэкстах кантрольных дыктантаў
Колькасць пунктаграм у тэкстах кантрольных дыктантаў
V
10
2–3



Комментариев нет:

Отправить комментарий